Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Сустрэча з ветеранам Вялікай Айчыннай вайны

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны студэнты лесагаспадарчага факультэта  БДТУ,  што жывуць у інтэрнаце № 2, у складзе  Артура  Комара (2к, 1гр), Софіі Гейц (2к, 6гр), Вольгі Заранковай (3к, 7гр),  Яўгеніі Славашэвіч (3к, 7гр) пад кіраўніцтвам выхавацеля інтэрната Марыі  Арсеньеўны Гаркавай наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны,  былога загадчыка кафедры  лясной таксацыі і лесаўпарадкавання БДТУ,  Мірошнікава Уладзіміра Сяменавіча . 

Віншаванне, як і сама сустрэча,   было вельмі насычаным.   Напачатку гаспадар ветліва сустрэў  і запрасіў гасцей у хату, дзе  адбылося знаёмства. З першай хвіліны ветэран паказаў сябе ветлівым і шчырым чалавекам , які  быў надзвычай рады гэтай сустрэчы.  У свае 97 гадоў Уладзімір Сямёнавіч рухомы, вясёлы, жыццярадасны чалавек. За гарбатай і цёплай размовай Уладзімір Сямёнавіч расказаў аб сваім жыццёвым лёсе. 

Асабліва хочацца адзначыць аповед пра ваенныя гады, што засталі яго ў 22 гады. Яго забралі на фронт ад настаўніцкага стала.  Спачатку прыручаць дзікіх коней, а  потым на Курскую дугу. Па волі лёсу У ладзімір Сямёнавіч апынуўся ў Беларусі,  дзе да канца вайны ўзначальваў партызанскі атрад  каля вёскі Вуглы Магілёўскай вобласці. 

Пасля вайны скончыў лесагаспадарчы факультэт БТІ імя Кірава, дзе потым ўсё жыццё і працаваў. Доўжылася сустрэча больш 5 гадзін, пакінуўшы пасля сябе найлепшыя ўспаміны. Напрыканцы студэнты і выхавацель яшчэ раз пажадалі доўгіх год жыцця, моцнага здароўя, чым больш радасных імгненняў і любові родных і блізкіх , а таксама падзякавалі за мірнае неба над галавой. Зрабіўшы некалькі сумесных фотаздымкаў на памяць , студэнты і выхавацель ,  уражаныя такой незвычайнай сустрэчай , развітваючыся паабяцалі наладзіць яшчэ не адну сустрэчу , дзе яны змогуць дапамагчы і проста падтрымаць такога незвычайнага чалавека, як  Уладзімір Сямёнавіч.  




Опубликовано: 23.02.2015
Больше по рубрике
С Днем единения народов Беларуси и России
29.03.2024
Члены оргкомитета утвердили программу Форума по БПЛА
28.03.2024
Состоялось заседание совета БГТУ
26.03.2024
Александр Гучок: Об актуальных вопросах подготовки высших научных кадров
20.03.2024
Открытие 88-й научно-технической конференции БГТУ
31.01.2024
Заседание совета БГТУ
31.01.2024
БГТУ должен развернуться в сторону высоких технологий
28.12.2023
28 ноября состоялось заседание совета университета
28.11.2023
Игорь Войтов награжден Почетной Грамотой администрации Ленинского района
14.09.2023
Флешмоб
08.09.2023